X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

ЗША сапраўды аказваюць разведвальную падтрымку Украіне

12.05.2022 15:34
Яны робяць гэта такім чынам, каб пазбегнуць абвінавачванняў з боку Расіі ва ўдзеле ў канфлікце. Тэму асвятляе штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna».
Ілюстрацыйны здымакEPA/Matt Marton Dostawca: PAP/EPA

Польскае выданне цытуе амерыканскія СМІ, у першую чаргу «Washington Post». Журналісты спрабавалі разабрацца ў асаблівасцях выведкавай падтрымкі з боку заходніх краін для Украіны.

Амерыканская прэзідэнцкая адміністрацыя распрацавала рэкамендацыі па абмене інфармацыяй з Украінай, піша выданне. Гэта зроблена, каб пазбегнуць эскалацыі напружанасці паміж Вашынгтонам і Масквой. Ёсць дзве галоўныя асаблівасці.

ЗША не даюць Кіеву дадзеныя, якія маглі б дапамагчы ў забойстве ключавых расійскіх камандзіраў або палітыкаў, напрыклад, начальніка генштаба або міністра абароны. Другая забарона тычыцца любой інфармацыі, якая магла б дапамагчы Украіне ў нанясенні ўдараў па абʼектах праціўніка па-за сваімі межамі, г.зн. на тэрыторыі Расіі.

Менавіта з гэтым звязаны ціск Вашынгтона, каб прыпыніць перадачу Польшчай знішчальнікаў для Украіны. Украінскі бок можа выкарыстоўваць гэтыя машыны для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі, што супярэчыць амерыканскім прынцыпам.

Злучаныя Штаты таксама прынялі норму, якая забараняе перадаваць Украіне «мэтавую інфармацыю». На практыцы гэта азначае, што Вашынгтон не дзеліцца паведамленнямі аб тым, які канкрэтны расійскі генерал быў заўважаны ў пэўным месцы, і не дапамагае Кіеву ў здзяйсненні нападаў на такія асобы або абʼекты. Разам з тым дазваляецца падаваць дадзеныя пра цэнтрах кіравання праціўніка, дзе часта знаходзяцца вышэйшыя расійскія афіцэры.

Як піша польскае выданне, гэта можна расцэньваць як набліжэнне да мяжы сапраўднага нападу на Расію, і тады ў Масквы зʼявіцца аргумент для адказу, непакоіцца амерыканская адміністрацыя.

юл