X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Пасля ўступлення Фінляндыі ў НАТА мяжа Расіі з альянсам павялічыцца ў два разы

13.05.2022 15:07
Уступленне Фінляндыі замацуе паўночна-ўсходні фланг НАТА і такім чынам павысіць бяспеку Польшчы і краін Балтыі. 
Аўдыё
  DEFENDER EUROPE 22
Тактычныя вучэнні DEFENDER EUROPE 22 фота: PAP/Wojtek Jargiło

Швецыя і Фінляндыі цягам дзесяцігоддзяў былі нейтральнымі ў ваенным плане. Дзяржавы не хацелі далучыцца да вайсковых блокаў, каб не правакаваць Расіі. Цяпер жа, пасля нападзення Расіі на Украіну, абедзве краіны намераныя ўступіць у НАТА.

У чацвер, 12 мая, прэзідэнт Фінляндыі Саулі Ніініста і прэм’ер-міністр Сана Марын заявілі, што падтрымліваюць уступленне краіны ў паўночна-атлантычны альянс. Адпаведнае рашэнне павінен прыняць парламент, чакаецца, што гэта адбудзецца цягам некалькіх бліжэйшых дзён.

Такім чынам, Расія дасягнула дакладна адваротных мэтаў, чым імкнулася. Нагадаем, яшчэ на пачатку гэтага года Пуцін паставіў ультыматум НАТА – адсунуцца ад межаў Расіі і не дапусціць далейшага пашырэння. Гэтае патрабаванне, канешне, было праігнараванае як немагчымае для выканання. Пуцін пачаў «спецаперацыю» ва Украіне, каб не дапусціць пашырэння НАТА на ўсход. Аднак, цяпер мяжа Расіі з краінамі пакту падоўжыцца на 1272 км – гэта значыць, у два разы. Мяжа Расіі з НАТА да ўступлення Фінляндыі складала 1215 км.

МЗС РФ пагражае Фінляндыі вайскова-палітычнымі крокамі.

«Далучэнне Фінляндыі да НАТА нанясе сур’ёзную шкоду двухбаковым расійска-фінляндскім адносінам, падтрымцы стабільнасці і бяспекі ў паўночнаеўрапейскім рэгіёне. Расія будзе прымушана прыняць крокі ў адказ – як вайскова-тэхнічнага, так і іншага характару з мэтаю змяншэння пагрозы яе нацыянальнай бяспецы» – заява міністэрства замежных спраў.

Незразумела, чым Расія можа цяпер пагражаць Фінляндыі, калі амаль усе яе баяздольныя ваенныя часткі занятыя на ўкраінскім фронце. Магчыма, расіяне забылі, чым скончылася савецка-фінляндская вайна 1939-40 гадоў – ганьбай і вялікімі ваеннымі стратамі. А цяпер на баку Фінляндыі будуць усе дзяржавы альянсу.

Уступленне Фінляндыі замацуе паўночна-ўсходні фланг НАТА і такім чынам павысіць бяспеку Польшчы і краін Балтыі. Пра гэта заявіў ваенны эксперт Роберт Пшчэль (Robert Pszczel), які цягам 20 гадоў працаваў у штаб-кватэры НАТА, быў таксама кіраўніком інфармацыйнага офісу альянсу ў Маскве. Пшчэль звяртае ўвагу на ваенны патэнцыял Фінляндыі.

- У мірныя часы гэта не выглядае вельмі магутна, паколькі ўзброеныя сілы ў лічбавым выражэнні не такія ўжо і вялікія. Аднак у іх вялізная здольнасць мабілізацыі. Фіны называюць гэтую сістэму «татальнай абаронай». Гэта значыць, што фіны ў стане мабілізаваць каля 900 тыс чалавек. Да гэтага трэба дадаць сучаснае ўзбраенне, добрую арганізацыю. Гэта, несумненна, вельмі істотна замацуе ўсходні і паўночны фланг.

Роберт Пшчэль падкрэслівае, што акрамя вайсковых пытанняў, важны таксама палітычны аспект пашырэння НАТА на Фінляндыю і Швецыю (якая таксама мае намер падаць заяўку на ўступленне ў альянс).

- Гэтыя дзве краіны не прачнуліся ўчора. Іх падыход да пытанняў бяспекі вельмі падобны. Перш за ўсё гэта датычыць Расіі, але трэба сказаць, што ў іх лепшая, так сказаць, інтуіцыя наконт пытанняў бяспекі. Гэта вельмі важна для Польшчы, а яшчэ важней для краінаў Балтыі.

З 2014 года, калі Расія напала на Украіну і адабрала Крым, Фінляндыя і Швецыя вялі інтэнсіўную супрацу з НАТА.

Польшча падтрымлівае Фінляндыю і Швецыю на іх шляху да ўступлення ў НАТА. Пра гэта заявіў міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак (Mariusz Błaszczak). Падчас візіту ў Вільню кіраўнік Мінабароны правёў перамовы з літоўскім візаві, у тым ліку аб умацаванні двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне абароны. Блашчак дадаў, што Польшча гатовая неадкладна ратыфікаваць дамову аб прыняцці як Фінляндыі, так і Швецыі ў альянс.

- Мы – энтузіясты гэтай канцэпцыі, каб Паўночнаатлантычны саюз быў умацаваны дзякуючы ўваходу ў яго Фінляндыі і Швецыі. Уваход Фінляндыі ў НАТА ўмацоўвае нашу пазіцыю, абмяжоўвае агрэсіўныя магчымасці Расіі.

Членства Швецыі ў НАТА знізіла б рызыку ўзброеных канфліктаў і, такім чынам, аказала б стрымліваючы эфект у Паўночнай Еўропе. Пра гэта ідзе гаворка ў дакладзе шведскага ўрада і апазіцыі аб новай стратэгіі бяспекі краіны, прадстаўленай у пятніцу.

Кіраўнік шведскага МЗС Эн Ліндэ, якая прадставіла высновы справаздачы, адзначыла: аўтары аналізу «згодныя з тым, што ўварванне Расіі ва Украіну з'яўляецца найбуйнейшай ваеннай агрэсіяй у Еўропе з часоў Другой сусветнай вайны».

Рэзалюцыю па выніках справаздачы падпісалі шэсць з васьмі партый у парламенце. Дакумент зʼяўляецца асновай для рашэння Швецыі падаць заяўку на членства ў НАТА.

А Расія не павінна забываць, што ў Швецыі даволі магутнае войска – 25-ае ў рэйтынгу Global Firepower (армія Украіна – 22-я).

Няма ніякіх сумненняў, што і Фінляндыю, і Швецыю прымуць у пакт. Такім чынам Расія сваімі абсалютна безадказнымі і жорсткімі дзеяннямі, бессэнсоўнай вайной, развязанай супраць Украіны, рэальна наблізіла межы НАТА да сваіх межаў.

IAR PR/нг