Беларуская Служба

Усаў: Лукашэнка рыхтуецца гандляваць з Захадам жыццямі людзей, таму КДБ пашырае спіс «тэрарыстаў»

25.05.2022 22:24
Такім чынам Лукашэнка дэманструе, што яму няма чаго губляць, і калі трэба будзе расстрэльваць, то ён будзе расстрэльваць.
Аўдыё
  • Ці сапраўды гэта карысна захоўваць зберажэнні ў беларускіх рублях? Ці свабода ў Беларусь прыйдзе праз Украіну? Чаму рэжым пастаянна павялічвае спіс тэрарыстаў?
Павал Усаўradyjo.net

Ці сапраўды карысна захоўваць зберажэнні ў беларускіх рублях? Гэта раіць кіраўнік беларускага ўраду Раман Галоўчанка. Ці свабода ў Беларусь прыйдзе праз Украіну? Чаму рэжым пастаянна павялічвае спіс тэрарыстаў?

Пра гэта гутарка з палітолагам Паўлам Усавым.

Былы палітвязень, 19-гадовы Ціхан Клюкач днямі з'язджае ва Украіну ваяваць у палку Кастуся Каліноўскага. Ціхан не першы беларус, які збег ад пераследу з Беларусі за мяжу,
і цяпер вырашае ехаць ваяваць ва Украіну. Ціхан Клюкач адбыў пакаранне ў 1,5 года калоніі і 7 сакавіка выйшаў на волю. Цяпер хлопец у Варшаве.

«У тых людзей, якія прайшлі палітычныя рэпрэсіі, адсядзелі ў вязніцах, ёсць даволі моцнае жаданне помсты», – тлумачыць падобныя рашэнні беларусаў Павал Усаў.

- Расія ў дадзеным кантэксце зʼяўляецца нечым як вобраз лукашэнскаўскага рэжыму. Змагаючыся з расійскімі акупантамі, беларусы адначасова змагаюцца з Лукашэнкам. Непасрэдна перанесці вайсковыя дзеянні ў Беларусь не атрымаецца, тым не менш, гэта адзін са шляхоў у кірунку палітычных змен  у Беларусі.

«Лукашэнка рыхтуецца гандляваць з Захадам жыццямі людзей, таму КДБ пашырае спіс «тэрарыстаў»», мяркуе палітолаг Павал Усаў.

- Калі раней гандлявалі палітычнымі вязнямі, то зараз збіраюцца гандляваць жыццямі палітычных вязняў, то бок, іх не збіраюцца выпускаць, а збіраюцца змусіць Еўрапейскі Саюз да нейкіх саступак. Смяротнае пакаранне можа быць «перагледжана» і чалавек можа атрымаць «толькі» пажыццёвае пакаранне. Фактычна гэта крывавая гульня жыццямі беларусаў. Такім чынам Лукашэнка дэманструе, што яму няма чаго губляць, і калі трэба будзе расстрэльваць, то ён будзе расстрэльваць.

Днямі стала вядома, што ў спісе тэрарыстаў Марыя Калеснікава і адвакат Максім Знак. У Беларусі ўведзеныя змены ў крымінальны кодэкс які прадугледжвае расстрэл нават толькі за «замах на тэрарызм».

Поўны каментар слухайце ў далучаным гукавым файле.

яс