Беларуская Служба

Дарадца прэзідэнта Польшчы: Рэжым Лукашэнкі эскаліруе рэпрэсіі

05.08.2022 16:02
Павел Муха  заявіў, што Анджэй Дуда падтрымлівае дыпламатычныя намаганні па вызваленні беларускай журналісткі польскага грамадскага тэлебачання TVP Ірыны Слаўнікавай.
Аўдыё
  • Дардца прэзідэнта Польшчы: Рэжым Лукашэнкі эксаліруе рэпрэсіі
Zdaniem Pawła Muchy relacje Polski z USA są bardzo bliskie
Zdaniem Pawła Muchy relacje Polski z USA są bardzo bliskiePR1

Для беларускага слухача важна, што беларуская тэматыка застаецца ў дыяпазоне ўвагі польскага грамадства і кіроўнага класа. Дарадца прэзідэнта Польшчы Павел Муха  заявіў, што Анджэй Дуда падтрымлівае дыпламатычныя намаганні па вызваленні беларускай журналісткі польскага грамадскага тэлебачання TVP Ірыны Слаўнікавай. Нагдаеам, рэжым Лукашэнкі асудзіў журналістку на пяць гадоў калоніі за рэпартажы, прысвечаныя пратэстам 2020 года.

Дарадца прэзідэнта Павел Муха нагадаў у інтэрв'ю Першай праграме Польскага радыё, што польскі лідар пастаянна ўздымае беларускія пытанні на форуме Еўрапейскага Звязу.

-Гэта працяглы працэс, які вымагае скаардынаваных дзеянняў усяго Еўрапейскага Звязу. Прэзідэнт Анджэй Дуда рашуча падтрымлівае гэтыя дзеянні МЗС, а таксама падымае гэтыя тэмы на форму Еўрапейскага Звязу. На жаль, рэжым Лукашэнкі эскаліруе рэпрэсіі і падобныя прысуды здараюцца рэгулярна. З гэтым немагчыма мірыцца.

Ірына Слаўнікава выконвала журналісцкія абавязкі падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе. Яна была арыштаваная разам з мужам Аляксандрам Лойкам у кастрычніку летась. Два дні таму суд у Гомелі прысудзіў яе да пяці гадоў калоніі нібыта за «арганізацыю акцый пратэсту і кіраўніцтва экстрэмісцкай групоўкай».

Падчас свайго візіту ў ЗША, які адбыўся напярэдадні, кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы Павел Солах заявіў, што кантакты лідараў ЗША і Польшчы знаходзяцца на вельмі высокім і інтэнсіўным узроўні. Дарадца прэзідэнта Польшчы аднёсся да магчымасці сустрэчы Байдэна і Дуды з нагоды Генасмблеі ААН, якая пройдзе ў Нью-Ёрку ў верасні:

-Пакуль у гэтым парадку дня, стаіць пытанне аб удзеле ў Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Абʼяднаных Нацый. Так заўсёды было, што з нагоды Генасамблеі Арганізацыі Абʼяднаных Нацый адбываліся вельмі важныя двухбаковыя перамовы і з удзелам прэзідэнта. Учора міністр Солах падкрэсліў тое, што я магу паўтарыць сёння, што нам яшчэ рана абгаворваць падрабязны план таго, што будзе рабіць прэзідэнт адносна сустрэчаў, якія таксама адбудуцца з нагоды Генеральнай асамблеі. Паведамляць падрабязнасці пакуль рана. Аднак магу запэўніць, што ў дадзены момант польска-амерыканскія адносіны знаходзяцца на вельмі добрым узроўні, а гэта вынікае ў вялікага заангажавання двух бакоў.

Дарадца Павел Муха таксама пракаментаваў умоўнае спыненне справы былога дэпутата Сейма і актывіста антыкамуністычнай апазіцыі ў часу ПНР Уладзіслава Фрасынюка, які абвінавачваўся ў абразе жаўнераў, якія неслі службу на польска-беларускай мяжы падчас гарачай фазы так званага міграцыйнага крызісу.

Нагадаем, гаворка ідзе пра яго словы ў эфіры TVN24, якія, на думку пракуратуры, зʼяўляюцца абразай польскіх жаўнераў. Прысуд не зʼяўляецца канчатковым. Пракуратура заявіла касацыйную скаргу.

У пятніцу ў Першай праграме Польскага радыё дарадцу прэзідэнта запыталі пра справу Фрасынюка, вось адказ

- Магу выказацца прыватна, не як супрацоўнік Канцылярыі прэзідэнта. Для мяне няма сумневу, што ў такіх выпадках павінна быць жорсткая рэакцыя судовай сістэмы і не павінна быць згоды і згоды на абразу польскіх жаўнераў. Нельга абражаць жаўнераў Войска Польскага. Такія словы абсалютна недапушчальныя, і мы ўсе, як грамадзяне Рэспублікі Польшча, абавязаны дэманстраваць найвышэйшую павагу і ўдзячнасцю жаўнерам, якія абараняюць, у тым ліку, і польскія межы, гарантуючы нашу бяспеку.

Дарадца прэзідэнта таксама падкрэсліў, што не знаходзіць апраўдання для выкарыстання такіх слоў, як Фрасынюк. «Я бачыў гэтую заяву. Я быў шакаваны і па сённяшні дзень шакаваны тым, што так можна сябе паводзіць і заяўляць такія», – дадаў палітык.

Журналістцы Ірыне Слаўнікавай прысудзілі 5 гадоў калоніі

03.08.2022 13:47
Яе прызналі вінаватай у «стварэнні экстрэмісцкага фармавання» і ўдзеле ў пратэстах.