Беларуская Служба

Гібрыдная аперацыя Беларусі не скончылася. Цягам месяца Памежная служба затрымала грамадзян з 40 розных краін

10.08.2022 15:30
Гібрыдная аперацыя Беларусі не скончылася. Нягледзячы на будаўніцтва польскім урадам агароджы на мяжы, нелегальныя мігранты ўсё яшчэ спрабуюць трапіць у Польшчу.
 .
Ілюстрацыйнае фота.Foto: sg.gov

Супрацоўнікі памежнай службы заўважылі некаторыя змены ў паводзінах людзей. На іх думку, гэта даказвае, што нелегальная міграцыя – гэта загадзя спланаваная аперацыя, піша Niezalezna.PL

«Сёлета беларускі бок пры падтрымцы Расіі істотна пашырыў кола краін, з якіх вывозяць замежнікаў. За месяц мы затрымалі грамадзян з 40 розных краін, у асноўным з Афрыкі», – паведаміла прэс-сакратар памежнай службы лейтэнант Ганна Міхальская.

Яна падкрэсліла, што паходжанне некаторых мігрантаў можа здзівіць нават вопытных афіцэраў. Напрыклад, Маўрыкій лічыцца не толькі турыстычным раем, дзе не толькі даволі высокі ўзровень жыцця грамадзян, але і дэмакратыя, прызнаная стабільнай, з рэгулярнымі свабоднымі выбарамі і захаваннем правоў чалавека. «У мінулым годзе мігранты прыязджалі ў асноўным з Іраку, Афганістану, Сірыі і Ірану», – патлумачыла Міхальская.

Па словах Міхальскай, гэтыя змены яскрава паказваюць, што гэта не стыхійная міграцыя. «Было б наіўна меркаваць, што грамадзяне такіх далёкіх краін самі выбіралі дарогу ў Еўропу праз Белавежскую пушчу. Хтосьці іх павінен быў рэкрутаваць і прывезці сюды» – дадала яна.

Паводле звестак Памежнай службы, у жніўні было зафіксавана каля 300 спробаў перасячэння польска-беларускай мяжы ў Польшчу.

вх