Беларуская Служба

Палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі пра «пераходны кабінет»: Свае контрсцэнары рэжым рыхтуе

10.08.2022 16:53
Святлана Ціханоўская аб'явіла аб стварэнні абʼяднанага пераходнага кабінета – калектыўнага выканаўчага органа. Чацвёра прадстаўнікоў, якія адказваюць за свае напрамкі работы, ужо назначаныя.
Аўдыё
  • Палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі пра «пераходны кабінет»: Свае контрсцэнары рэжым рыхтуе
 ,    ,   ,     .
"Гэты рэжым, як і рэжым Пуціна, разумее толькі сілу, і сілавога варыянту яны баяцца". Фота: screenshot

Слухайце далучаны файл!

У пераходным кабінеце Павел Латушка стаў прадстаўніком па транзіце ўлады. Кіраўнік ініцыятывы былых сілавікоў BYPOL Аляксандр Азараў – прадстаўніком па аднаўленні правапарадку. За замежныя справы будзе адказваць Валер Кавалеўскі. Прадстаўніком па абароне і нацыянальнай бяспецы прызначаны падпалкоўнік запасу, былы камандзір 38-й брэсцкай дэсантна-штурмавой брыгады Валерый Сахашчык.

Паводле слоў Ціханоўскай, новаствораны кабінет будзе працаваць для дасягнення галоўных мэт: абароны суверэнітэту і незалежнасці Беларусі, прадстаўлення нацыянальных інтарэсаў, дэакупацыі краіны.

Пакуль невядомыя стратэгія і тактыка новастворанага кабінету. Зараз гэта выглядае на патрэбу часу – аапазіцыйныя палітыкі ў эміграцыі зайшлі ў тупік.

– Пакуль гэта можна назваць манеўрамі ўнутры апазіцыі. Хтосьці ў турме, многія ў эміграцыі. Яны спрабуюць арганізавацца, калі пацярпела паразу мірнае паўстанне, калі не спраўдзіліся планы па зрынанню маналітнага рэжыму Лукашэнкі, – гаворыць палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі. – Адсюль і высвятленне стасункаў, канцэптуальны крызіс, бо ў некаторых аглядальнікаў ёсць думка, што супраць лома няма прыёму. І што рабіць у гэтай сітуацыі, калі тыя, хто хоча перамен, патрабуюць ад штабоў уцямнай, выразнай стратэгіі. Гэтым і абумоўленая напружаная сітуацыя ў шэрагах праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі. Думаю, каманда Ціханоўскай пісьменна правяла гэтае мерапрыемства, гэта быў разумны крок прапанаваць партфелі ў гэтым кабінеце, на чым настойваў Павел Латушка. А гэта другая па палітычнай вазе цяпер фігура ў апазіцыі. Партфель  арымаў і пратэжэ Пракоп’ева падпалкоўнік Сахашчык. Думаю, гэта таксама кампрамісны крок, бо Пракоп’еў і некаторыя іншыя прасоўваюць ідэю ўзброенай барацьбы, раз мірныя метады не далі выніку. І вось гэты ўмоўны міністр абароны ва ўмоўным кабінеце Сахашчык акурат і будзе займацца гэтым сілавым варыянтам вырашэння беларускай палітычнай праблемы.

Сахашчык акурат і будзе займацца гэтым сілавым варыянтам вырашэння беларускай палітычнай праблемы.

Разам з тым Аляксандр Класкоўскі падкрэслівае, што ідэя з сілавым змяшчэннем рэжыму Лукашэнкі на сёння выглядае вельмі няўцямна – што з рэсурсамі, хто дасць тэрыторыю для падрыхтоўкі і г.д?

– Такая сітуацыя, што нельга спадзявацца на нейкі цудадзейны рэцэпт, сцэнар. Цяпер класічная фаза контррэвалюцыі, фаза чорнай рэакцыі. З пэўнай доляй умоўнасці можна параўнаваць з тым, што было ў расійскай імперыі пасля паразы рэвалюцыі 2005 года. Беларусь тады ўваходзіла ў склад Расійскай імперыі, паўсюль стаялі так званыя «сталыпінскія гальштукі» – шыбеніцы, на якіх вешалі рэвалюцыянераў. Ні Ленін, ні Троцкі не маглі прапанаваць цудадзейнага варыянту. Рэвалюцыя адбылася значна пазней – у 1917 годзе, але і яна пайшла зусім не па тых схемах, лякалах, якія распрацоўваліся ў тагачасных замежных штабах апазіцыі царызму распрацоўваліся.

А вось чаго можна чакаць, дык новых затрыманняў у Беларусі, у тым ліку і чыстак ва ўласных шэрагах сілавікоў, чыноўнікаў.

– Лукашэнка ўвесь час знаходзіцца ў напружванні. Ён увогуле прывёў сваю сістэму ў такі стан, што яна ўвесь час мабілізаваная, сілавікам трэба паказваць, што яны недарэмна ядуць свой хлеб, выкрытыя змовы, схопленыя і абясшкоджаныя ворагі. Канвеер будзе працаваць.

Думаю, працэс будзе працягвацца, будуць шукаць нелаяльных, «таемных агентаў». Гэты рэжым, як і рэжым Пуціна, разумее толькі сілу, і сілавога варыянту яны баяцца. Таму думаю, што свае контрсцэнары рэжым рыхтуе, – гаворыць Класкоўскі.

Калі рацыянальна ацэньваць сітуацыю, то трэба памятаць, што, па-першае, Беларусь знаходзіцца пад жорсткім кантролем сілавікоў, у грамадстве надзвычай высокі ўзровень страху. Ужо прывычнымі сталі паведамленні пра штодзённыя затрыманні людзей – прыходзяць на працу, дадому. Затрымліваюць і судзяць. А ўплыў і аўтарытэт дзеячаў у эміграцыі ўнутры Беларусі разглядаецца з пэўнай доляй скептыцызму.

вх