Беларуская Служба

Чаму крымскі мост з'яўляецца на столькі стратэгічным аб'ектам?

11.08.2022 13:41
Акрамя Крамля, гэта, мабыць, адзінае месца ў Расіі, дзе нельга «парушыць правілы супрацьпажарнай аховы». 
Крымскі мостAutorstwa Rosavtodor.ru, CC BY 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=85232127

Пасля выбухаў у аэрапорце ў Крыме Пуцін, напэўна, задае пытанне сваім генералам: ці мост з Керчы ў Тамань больш абаронены, чым вайсковы аэрапорт? – піша Руслан Шошын на старонках «Rzeczpospolita». Публіцыст тлумачыць, чаму для Крамля так важна захаваць мост.

Акрамя Крамля, гэта, мабыць, адзінае месца ў Расіі, дзе нельга «парушыць правілы супрацьпажарнай аховы». Пабудаваўшы гэты мост у 2014 годзе, Пуцін прадэманстраваў свету, што ён «аднаўляе расійскую моц» і што Расія «ўстае з каленяў» пад яго кіраваннем.

«Калі б яго ўзарвалі, як, напрыклад, Антонаўскі мост у Херсоне, гэта была б самая вялікая іміджавая параза Пуціна з пачатку яго праўлення. І балючае паражэнне арміі, услаўленае прапагандай. Тады, відаць, не абышлося б без чарговай прамовы, якую прэзідэнт павінен быў бы пераключыць на больш высокую перадачу, абвясціўшы ўсеагульную вайсковую мабілізацыю і фармальна абвясціўшы вайну суседу. Украінцы, аднак, гэтага не баяцца і адкрыта дэманструюць, што вяртаюцца ў акупаваны Крым. І папярэджваюць расійскіх вайскоўцаў, што курыць у месцах, дзе знаходзяцца выбуховыя і лёгкаўзгаральныя матэрыялы, забаронена», – піша Руслан Шошын.

ав

Расійскія чыноўнікі занепакоеныя атакай на авіябазу Сакі ў акупаваным Крыме

11.08.2022 16:34
Расія не ведае дальнабойных магчымасцяў украінскіх войск па нанясеннм ўдараў.

Лондан адправіць ва Украіну больш ракетных сістэм залпавага агню

11.08.2022 13:36
Вялікабрытанія адправіць ва Украіну яшчэ тры рэактыўныя сістэмы залпавага агню М270, заявіў міністр абароны Вялікабрытаніі Бэн Уолес.