Беларуская Служба

Багатая, як Людміла Пуціна

12.08.2022 13:36
Прэзідэнт Расіі плаціць былой жонцы за маўчанне. Шлюбы з аўтакратамі акупляюцца нават у выпадку разводу, піша штодзёнка «Gazeta Wyborcza».
Ілюстрацыйны здымакScreenshot Youtube Алексей Навальный

Гэта пацвярджае гісторыя Людмілы Ачарэтнай, былой жонкі Уладзіміра Пуціна. Нягледзячы на тое, што прэзідэнцкая пара афіцыйна рассталася амаль дзесяць гадоў таму, былая першая лэдзі Расіі і яе цяперашні муж працягваюць атрымліваць велізарныя прыбыткі ад цесных повязяў з Крамлём. Калегі апазіцыянера Аляксея Навальнага не сумняваюцца – Уладзімір Пуцін дорага плаціць былой жонцы за яе маўчанне.

Паводле нядаўняга расследавання Фонду барацьбы з карупцыяй, арганізацыі, створанай Навальным, мільёны рублёў ад мэрыі Масквы, Газпрамбанка і іншых дзяржаўных кампаній рэгулярна папаўняюць рахункі Ачарэтнай. Былая жонка Уладзіміра Пуціна таксама мае кватэры і дачы, у т.л. у Іспаніі, Францыі і Швейцарыі. Гэта дзіўна, тым больш, што незалежныя СМІ неўзабаве пасля афіцыйна пацверджанага ў 2013 годзе разводу Пуціных паведамілі, што расейскі прэзідэнт «нічога не пакінуў Людміле», прынамсі такія высновы можна было зрабіць, прааналізаваўшы яго гадавую падатковую дэкларацыю. Агульная зямля, і кватэры належалі Уладзіміру, а Людміла за час шлюбу мала зарабляла і толькі дзякуючы ўкладам.

Нягледзячы на тое, што Людміла Пуціна ў 2015 годзе выйшла замуж другі раз за мужчыну на 20 гадоў маладзейшага за яе, расійскі прэзідэнт праявіў шчодрасць. Арцём Ачарэтны бесперапынна з 2010 года займае пасаду дырэктара дзяржаўнага Цэнтра развіцця міжасобавых зносін, які фінансуецца ўладамі і алігархамі з блізкага атачэння Пуціна. Сярод галоўных спонсараў – Газпрамбанк, мэрыя Масквы і «Северсталь», адзін з найбуйнейшых у Расеі вытворцаў сталі, піша выданне.

юл