Беларуская Служба

Кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы: Дапамога Украіне мае сістэмны характар

16.08.2022 10:01
Палітык нагадаў, што Польшча, разам з ЗША і Вялікабрытаніяй, з'яўляецца адным з найбуйнейшых пастаўшчыкоў ваеннай дапамогі Украіне.
K
Kіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Павел СоляхPaweł Wałkuski/ Twitter

«Мы маем два эфектыўныя інструменты ціску на Крэмль, сярод іх – пастаўкі вайсковай тэхнікі для Узброеных сіл Украіны і эканамічныя санкцыі супраць Расіі», – кажа ў размове з выданнем «Gazeta Polska» кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Павел Солях(Paweł Soloch).

«Насуперак таму, што кажуць некаторыя крытыкі, санкцыі эфектыўныя. Іх адчувальны эфект з’явіцца толькі праз некаторы час. Безумоўна, мы ўжо бачым падзенне вытворчасці ў Расіі», – кажа кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы.

Павел Солях адзначае, што ў першыя тыдні вайны ваенная дапамога Украіне мела неадкладны і неарганізаваны характар, а цяпер яна набывае ўсё больш сістэмнае вымярэнне. Палітык нагадаў таксама, што Польшча, разам з ЗША і Вялікабрытаніяй, зʼяўляецца адным з найбуйнейшых пастаўшчыкоў ваеннай дапамогі Украіне.

«Нават, калі вайна стала звычайнай зʼявай, мы яшчэ вельмі далёкія ад яе вырашэння. На дадзены момант мы хочам, каб Украіна мела дастатковы ваенны патэнцыял для правядзення рашучага контрнаступлення, каб вярнуць акупаваныя тэрыторыі. Гэта сітуацыя, у якой можна будзе думаць аб перамовах па справе спынення агню. Аднак у цяперашні час прарыў на фронце ўсё яшчэ нявызначаны», – дадаў Павел Солях у размове з выданнем «Gazeta Polska».

аз

Міністр абароны: Праз больш чым сто гадоў расійскі імперыялізм зноў праявіў сваю агрэсію

15.08.2022 17:56
«За нашай усходняй мяжой працягваецца крывавая барацьба за свабоду і незалежнасць Украіны, а таксама за будучыню ўсіх еўрапейскіх народаў».