Беларуская Служба

Латвія рыхтуе сваё грамадства да вайны. 3% ВУП пойдзе на войска, аднаўляецца прызыў

01.10.2022 12:01
Увядзенню абавязковай вайсковай службы будзе папярэднічаць пяцігадовы пераходны перыяд. Абавязковы прызыў пачнецца з 2028 года.
Litwa buduje 4-metrowe ogrodzenie na granicy z Białorusią
Litwa buduje 4-metrowe ogrodzenie na granicy z Białorusią Forum/Reuters/JANIS LAIZANS

Латвійскае грамадства павінна быць гатовым да любога крызісу, у тым ліку вайны, заявіў у інтэрв'ю Польскаму агенцтву друку (PAP) міністр абароны краіны Арціс Пабрыкс, які абвясціў аб аднаўленні абавязковай вайсковай службы – то-бок – прызыву.

Для ўмацавання абароны Латвіі патрэбныя «разуменне, дадатковыя рэсурсы, большая прысутнасць (сіл саюзнікаў) на месцах», сказаў міністр. «Думаю, што мы на правільным шляху. З пункту гледжання рашэнняў саміт НАТА ў Мадрыдзе быў вельмі пазітыўным: мы дамовіліся на працягу некалькіх гадоў стварыць міжнародную брыгаду», – адзначыў ваенны.

Што тычыцца ўнутранай дзейнасці, то ўлады хочуць, каб краіна была як «вожык з іголкамі», параўноўвае Пабрыкс. Паводле яго, Латвія ўводзіць абавязковую ваенную службу, плануе ўмацаваць абронную прамысловасць, каб забяспечыць краіну неабходным узбраеннем, і плануе павялічыць выдаткі на абарону да 3% ВУП.

«Мы таксама праводзім шмат асветніцкіх мерапрыемстваў, размаўляем з грамадствам, каб яно было гатовым да любога крызісу, у тым ліку вайны», – дадаў міністр.

Як патлумачыў Польскаму агенцтву друку Пабрыкс, увядзенню абавязковай вайсковай службы будзе папярэднічаць пяцігадовы пераходны перыяд. Абавязковы прызыў пачнецца з 2028 года.

«Мы пачнем з невялікай колькасці людзей, якія будуць прызывацца, потым будзем павялічваць гэтую колькасць», – сказаў Пабрыкс, які прапанаваў аднавіць службу, адмененую ў 2000-я гады, з уступленнем кріаны ў НАТА. Жанчыны таксама змогуць паступаць на службу на добраахвотнай аснове. Адметна, што прэзідэнт Латвіі Эгілс Левітс выказаўся за тое, каб служба была абавязковай для ўсіх, незалежна ад полу.

«Калі народ Латвіі хоча быць гатовым адстойваць сваю свабоду і краіну, ён павінен быць гатовы да гэтай службы», – кажа Пабрыкс. Новыя палажэнне яшчэ павінен быць ухвалены ў другім чытанні Соймам.

Адказваючы на ​​пытанне аб гібрыдных пагрозах, кіраўнік абарончага ведамства Латвіі сказаў, што яго краіна «дзесяцігоддзямі мае справу з імі». Сярод такіх мерапрыемстваў ён назваў кібератакі і інфармацыйныя атакі. «Гэта нашы будні. Для нас у гэтым няма нічога новага», – ацаніў ён.

эж

Латвія пачала будаўніцтва агароджы на мяжы з Беларуссю 

15.09.2022 09:39
Плот на латвійска-беларускай мяжы будзе ўзведзены на працягласці 173 кіламетраў.

Латвія пачала будаваць плот на мяжы з Беларуссю працягласцю ў 173 км

15.09.2022 13:14
30 чэрвеня ў Польшчы паведамілі пра завяршэнне будаўніцтва 186-кіламетровага плота на мяжы з Беларуссю. 

Літва, Латвія і Эстонія з учорашняга дня адмовілі ва ўездзе амаль сарака грамадзянам Расіі

20.09.2022 15:05
Найбольш турыстаў з Расіі імкнуліся трапіць у Літву.