Беларуская Служба

Міністэрства аховы здароўя просіць дасылаць у фэйсбук чэкі на лекі, якія за мяжой каштуюць танней

16.07.2019 16:01
Міністэрства працуе над зніжэннем кошту некаторых лекаў, таму спецыялісты аналізуюць, колькі прэпараты каштуюць за мяжой.
 .
Ілюстрацыйны здымак.stevepb/pixabay.com/CC0

Спецыялісты Міністэрства аховы здароўя праводзяць аналіз коштаў на лекі, у тым ліку набытыя за мяжой, гаворыцца ў паведамленні ведамства. Міністэрства працуе над зніжэннем кошту некаторых лекаў, таму спецыялісты аналізуюць, колькі прэпараты каштуюць за мяжой, піша tut.by.

Тым, хто купляе лекі ў іншых краінах, ведамства прапануе даслаць у каментары да запісу на старонцы Міністэрства аховы здароўя ў Facebook фота ўпакоўкі або чэка на лекі, цана на якія ніжэй, чым у Беларусі.

Нагадаем, пасля прызначэння новы міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік адной з галоўных тэм назваў лекавае забеспячэнне.