Беларуская Служба

За Дзень Волі ў Менску давядзецца заплаціць 8 тысяч рублёў

01.08.2019 12:36
1 жніўня суд вынес рашэнне спагнаць грошы на аплату міліцыі за ахову мітынгу да дня БНР, піша «Вясна» 
Ілюстрацыйны здымакImage by succo from Pixabay/СС0

24 сакавіка бягучага года ў Менску адбыўся мітынг-канцэрт, прымеркаваны да 101-годзьдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

У чэрвені арганізатары Дня Волі падалі пазоў у суд з патрабаваннем скасаваць дамову на аказанне паслуг аховы правапарадку. Сваю скаргу яны абгрунтавалі тым, што падчас акцыі адбыліся затрыманні «людзьмі ў цывільным» вядомых апазіцыянераў Змітра Дашкевіча і Віталя Рымашэўскага. Міліцыя з гэтым не пагадзіліся і запатрабавала аплаты.

Суд меў прыняць рашэнне яшчэ ў ліпені, але дату канчатковага судовага паседжання перанеслі на 1 жніўня ў звязку з тым, што прадстаўнік міліцыі запатрабаваў улічыць пеню. На момант падачы пазову сума аплаты раўнялася 7 259 рублёў.

Суддзя пастанавіла адмовіць арганізатарам Дня Волі ў задавальненні іх пазову, а патрабаванні міліцыі задаволіць у поўным абʼёме.

юл

Больш на гэтую тэму: суд