Беларуская Служба

Праз цыклон Xaver на Віцебшчыне адбываюцца масавыя перабоі з электрычнасцю

09.08.2019 09:40
Раней сіноптыкі паведамлялі, што 8-9 жніўня моцныя дажджы, навальніцы і парывісты вецер прынясе ў Беларусь цыклон Xaver.
Skutki żywiołu w Panama City na Florydzie
Skutki żywiołu w Panama City na FlorydziePAP/EPA/DAN ANDERSON

У «Віцебскэнерга» паведамілі, што ў ноч з 8 на 9 жніўня цыклон Xaver стаў прычынай тэхналагічных парушэнняў у працы электрасеткавага комплексу вобласці, перадае тэлеканал ''Белсат''.

Паводле дзяржаўнага прадпрыемства, па стане на 8:00 «аператыўна адноўлена электразабеспячэнне 876 населеных пунктаў вобласці».

«Перабоі ў электразабеспячэнні адчуваюць спажыўцы 134 населеных пунктаў. У асноўным гэта невялікія вёскі (да 50 жыхароў), куды для правядзення рамонтных працаў неадкладна быў адпраўлены аператыўны персанал. Часовыя адключэння закранулі населеныя пункты практычных усіх раёнаў Віцебскай вобласці», – адзначаюць у «Віцебскэнерга».

У РУП «Віцебскэнерга» створаны сітуацыйны штаб па каардынацыі працаў па ліквідацыі аварыйных адключэнняў. Над аднаўленнем электразабеспячэння працуе сумарна больш за 500 чалавек, 129 брыгад, задзейнічаны 152 адзінкі спецтэхнікі.

Раней сіноптыкі паведамлялі, што 8-9 жніўня моцныя дажджы, навальніцы і парывісты вецер прынясе ў Беларусь цыклон Xaver.

эж