Беларуская Служба

Міліцыя завяла крымінальную справу на маладзёнаў за «фрывольныя паводзіны»

09.08.2019 14:55
Міліцыянты знайшлі віноўнікаў праз сацсеткі, дзе падлеткі выклалі відэазапіс.
    .
Футбольны фанат скача па аўтамабілі.screen Youtube/Белсат

Трое 16-гадовых падлеткаў з Гомля затрыманыя аператыўнікамі ГУБАЗіК МУС, - паведамляе Белсат

Падставаю для крымінальнага пераследу стала відэа, дзе хлопцы, як адзначаюць у міліцыі, «фрывольна паводзяць сябе на вуліцы», а потым адзін з іх забраўся на дах чужога аўтамабіля.

Пазней уладальнік аўтамабіля заўважыў пашкоджанні і напісаў заяву ў міліцыю.

«Нам паступіла аператыўная інфармацыя аб дачыненні прадстаўнікоў каляфутбольнага і неанацысцкага руху да здзяйснення групавога хуліганства. Пры вывучэнні асобаў падазроных на старонцы ў сацсетцы аднаго з іх, мы выявілі відэазапіс, дзе атрыманыя звесткі знайшлі сваё пацверджанне», – сцвярджаюць у міліцыі.

Усе трое падлеткаў цяпер знаходзяцца ў ІЧУ. У дачыненні да іх распачатая крымінальная справа па ч.2 арт.339 КК Беларусі (злоснае хуліганства). Артыкул прадугледжвае да 6 гадоў пазбаўлення волі.

яс