Беларуская Служба

З АГП са скандалам выключылі кіраўніка Гродзенскай філіі

09.08.2019 15:05
7 ліпеня Салянік быў абраны гродзенскім кіраўніком незарэгістраванага Беларускага нацыянальнага кангрэсу, які ўзначальвае Мікалай Статкевіч.
    -
У беларускіх апазіцыйных партыях - крызісная сітауцыяPixabay.com/CC0 Creative Commons

Палітрада АГП прыняла рашэнне выключыць з сваіх шэрагаў Мікалая Саляніка, які ўзначальваў Гродзенскую абласную структуру партыі, - паведамляе Наша Ніва.

Справа ў тым, што ў 7 ліпеня Салянік быў абраны гродзенскім кіраўніком незарэгістраванага Беларускага нацыянальнага кангрэсу, які ўзначальвае Мікалай Статкевіч.

Кіраўніцтву АГП такое сумяшчэнне пасадаў не спадабалася. Яны паставілі перад спадаром Салянікам выбар: альбо з намі, альбо з БНК. Партыец абраў кааліцыю.

Выканаўца абавязкаў кіраўніка АГП Мікалай Казлоў кажа, што Салянік парушыў статут партыі. «Ён не можа займаць адначасова кіруючую пасаду ў іншай арганізацыі», – кажа Казлоў.

Сам Салянік гаворыць, што гэтае рашэнне супярэчыць і статуту, і здароваму сэнсу. Маўляў, гэта не партыя, а кааліцыя. «Партыя павінна супрацоўнічаць з усімі дэмакратычнымі сіламі, якія стаяць за перамены», – сказаў нам гродзенскі актывіст.

Па словах Саляніка, супраць ягонага выключэння выступалі прадстаўнікі гомельскай і брэсцкай абласных арганізацый. «Самых масавых», – удакладняе мужчына.

Мікалую Саляніку 65 гадоў, ён родам з Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці. Цяпер пенсіянер. Неаднаразова затрымліваўся за сваю палітычную дзейнасць.

яс