Беларуская Служба

Упаўнаважаная прэм’ера Польшчы абмеркавала ў Беларусі сiтуацыю польскай меншасці (ФОТА)

17.08.2019 10:11
Сёння міністр Анна Шміт-Радзевіч прыняла ўдзел ва ўрачыстасцях з нагоды 75-годдзя бітвы за Сурконты ў Гродзенскай вобласці.
  -          .
Міністр Анна Шміт-Радзевіч усклала кветкі да Катынскага крыжа і на магілах абаронцаў Гродна. Zdjęcia Włodzimierz Pac/Polskie Radio

Міністр Анна Шміт-Радзевіч (Anna Schmidt-Rodziewicz) усклала кветкі да Катынскага крыжа і на магілах абаронцаў Гродна на мясцовых вайсковых могілках.

Упаўнаважаная прэм’ера Польшчы па пытаннях міжнароднага дыялогу, якая знаходзіцца з візітам у Беларусі, таксама прыняла ўдзел ва ўрачыстасці, прысвечанай святу Войска Польскага, якую арганізаваў непрызнаваны беларускімі ўладамі Саюз палякаў Беларусі.


Міністр Анна Шміт-Радзевіч усклала кветкі да Катынскага крыжа і на магілах абаронцаў Гродна. Міністр Анна Шміт-Радзевіч усклала кветкі да Катынскага крыжа і на магілах абаронцаў Гродна.Włodzimierz Pac/Polskie Radio

Раней міністр Шміт-Радзевіч сустрэлася з грoдзенскімі ўладамі і размаўляла з упаўнаважаным ураду Беларусі па пытаннях рэлігійных канфесій і меншасцей Леанідам Гулякам.

Вядучай тэмай гэтых перамоў былі пытанні польскай меншасці, пытанні, звязаныя з адукацыяй, статусам Саюза палякаў Беларусі і сітуацыяй Каталіцкага касцёла ў Беларусі. Я думаю, што гэта пачатак далейшых перамоў”, - сказала міністр.

Анна Шміт-Радзевіч падкрэсліла, што справа польскай меншасці знаходзіцца ў цэнтры ўвагі польскага ўраду.

Мы будзем падымаць гэтыя пытанні, якія застаюцца нявырашанымі ўжо шмат гадоў. Без гэтага мы не ўяўляем далейшага ўмацавання адносін. Я думаю, што і беларускі бок павінен быць у гэтым зацікаўлены”, - сказала міністр.


Міністр Анна Шміт-Радзевіч усклала кветкі да Катынскага крыжа і на магілах абаронцаў Гродна. Włodzimierz Pac/Polskie Radio Міністр Анна Шміт-Радзевіч усклала кветкі да Катынскага крыжа і на магілах абаронцаў Гродна. Włodzimierz Pac/Polskie Radio

Паводле старшыні СПБ Анджалікі Борыс, візіт прадстаўніка польскага ўраду ў Беларусі вельмі важны, паколькі паказвае, што польскія ўлады клапоцяцца пра справы польскай меншасці.

Мы задаволеныя, што міністр узняла гэтае пытанне і пачала дыялог з беларускімі ўладамі адносна легалізацыі Саюза палякаў Беларусі і выкладання польскай мовы. Калі не звяртаць увагі на гэтыя важныя пытанні, то яны проста не вырашацца”, - падкрэсліла Анджаліка Борыс.


Анна Шміт-Радзевіч прыняла ўдзел ва ўрачыстасцях з нагоды 75-годдзя бітвы за Сурконты. Włodzimierz Pac/Polskie Radio Анна Шміт-Радзевіч прыняла ўдзел ва ўрачыстасцях з нагоды 75-годдзя бітвы за Сурконты. Włodzimierz Pac/Polskie Radio

У суботу міністр Анна Шміт-Радзевіч разам з мясцовымі палякамі прыняла ўдзел ва ўрачыстасцях з нагоды 75-годдзя бітвы за вёску Сурконты ў Гродзенскай вобласці, у якой падраздзяленні Арміі Краёвай змагаліся з сіламі савецкага НКУС.

Уладзімір Пац/аз