Беларуская Служба

Беларусь разлічвае да канца году кампенсаваць страты ад бруднай расейскай нафты

17.08.2019 16:11
Сёлета 19 красавіка „Белнафтахім” заявіў аб рэзкім пагаршэнні якасці расійскай нафты Urals, якая паступае па трубаправодзе „Дружба”.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:redhawkgroup/pixabay.com/CC0 Public Domain

Канцэрн „Белнафтахім” разлічвае да канца гэтага году атрымаць ад Расеі кампенсацыю асноўных стратаў праз пастаўкі ў Беларусь „бруднай нафты” або зрабіць разлікі, якія ня будуць выклікаць спрэчак.

Пра гэта ў эфіры тэлеканалу „Беларусь 1” паведаміў старшыня канцэрну Андрэй Рыбакоў, інфармуе „Радыё Свабода” .

„На дадзены момант ідзе адпрацоўка з расейскім бокам розных механізмаў кампенсацыі. На жаль, яна ня так хутка адбываецца. Праца вядзецца пастаянна, разлічваем, што да канца году мы зможам асноўную масу стратаў кампенсаваць альбо зрабіць якасныя, выразныя разлікі, якія ня будуць выклікаць спрэчак паміж намі і суб’ектамі Расейскай Федэрацыі”.

Пасля гэтага, па словах кіраўніка „Белнафтахіму”, плануецца кампенсаваць астатнія страты беларускага боку праз сітуацыю з пастаўкамі „бруднай нафты”.

Сёлета 19 красавіка „Белнафтахім” заявіў аб рэзкім пагаршэнні якасці расійскай нафты Urals, якая паступае па трубаправодзе „Дружба”. Склад хлорарганічных злучэнняў у дзясяткі разоў перавышаў гранічныя значэнні згодна са стандартам.

У выніку шэраг краін спынілі прымаць і перапрацоўваць расійскую нафту. Беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы ў Мазыры і Наваполацку вымушана знізілі загрузку магутнасцяў і панеслі істотныя страты, шкода нанесеная і трубаправоднай сістэме.

аз