Беларуская Служба

Мінскія гатэлі, аэрапорт і чыгуначны вакзал атрымалі паведамленні аб «мінаванні»

19.08.2019 08:58
Кіраўніцтва ГУУС Менгарвыканкаму просіць захоўваць спакой і не паддавацца паніцы.
 ,
Чыгуначны вакзал, Мінскwikimapia.org

Раніцай 19 жніўня ў апэратыўна-дзяжурную службу ГУУС Менгарвыканкаму паступілі паведамленні ад персаналу гатэляў «Беларусь», «Гарні» і «Юбілейная», а таксама адміністрацый Нацыянальнага аэрапорту «Менск» і чыгуначнага вакзалу, - паведамляе Свабода.

Ва ўсіх выпадках на электронную пошту прыйшло паведамленне ад невядомай асобы пра нібыта закладзеныя выбуховыя прылады ў гэтых аб’ектах.
Сапёрна-піратэхнічныя і следча-аператыўныя групы выехалі па адрасах, яны вядуць абследаванне будынкаў, шукаюць выбухоўку. Ня выключаецца эвакуацыя персаналу і гасцей гатэляў і пасажыраў з аэрапорту і вакзалу.

Кіраўніцтва ГУУС Менгарвыканкаму просіць захоўваць спакой і не паддавацца паніцы.

Ад пачатку гэтага году праваахоўныя органы атрымалі больш за тры дзясяткі паведамленняў аб замінаваных аб’ектах, аднак ніводзін такі факт не пацвердзіўся.

яс