Беларуская Служба

У Беларусі даражэюць тэлефонная сувязь і пошта

19.08.2019 15:15
Адпаведная пастанова Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю афіцыйна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneShutterstock

«Белтэлекам» і «Белпошта» з 28 жніўня павышаюць тарыфы на некаторыя паслугі. Адпаведная пастанова Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю афіцыйна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе «Тэлеграф». 

Тарыфы на паслугі тэлефоннай сувязі вырастуць у сярэднім на 8,4%. Павышэнне не закране іншых паслуг «Белтэлекама», у тым ліку інтэрнэту і тэлебачання.

Перасылка паштовай карткі, ліста або бандэролі масай да 20 г для фізічных асоб падаражэе з 48 да 54 капеек. За кожныя наступныя поўныя або няпоўныя 20 г масы ліста або бандэролі трэба будзе даплачваць 5, а не 4 капейкі.

Для юрыдычных асоб і ІП перасылка паштовай карткі, ліста і бандэролі да 20 г падаражэе на 5 капеек – да 45. За кожныя наступныя поўныя або няпоўныя 20 г прыйдзецца даплаціць 4,17 капейкі замест сённяшніх 3,33.

вс