Беларуская Служба

Ваенная дэлегацыя краіны НАТА знаходзіцца ў Беларусі

21.08.2019 08:05
На сустрэчы бакі абмяняліся думкамі па пытаннях міжнароднага парадку дня, а таксама двухбаковага ўзаемадзеяння ў галіне абароны.
Andrej Raukou
Andrej Raukouont.by/print screen


У рамках візіту латвійскай ваеннай дэлегацыі Міністр абароны Рэспублікі Беларусь Андрэй Раўкоў правёў сустрэчу з кіраўніком дэлегацыі - камандуючым Узброенымі Сіламі Латвійскай Рэспублікі генерал-лейтэнантам Леанідсам Калніньшам, паведамляе газета ''Звязда''.

На сустрэчы бакі абмяняліся думкамі па пытаннях міжнароднага парадку дня, а таксама двухбаковага ўзаемадзеяння ў галіне абароны.

Акрамя гэтага, у адпаведнасці з праграмай візіту латвійская дэлегацыя наведала адну з ваенных часцей і Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь.

У Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь дэлегацыя азнаёмілася са структурай і задачамі ваеннага ВНУ, экспазіцыяй ў Зале ваеннай гісторыі, наведала IT-роту.

З Леанідсам Калніньшам таксама сустрэўся начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Алег Белаконеў.

У ходзе перагавораў бакі абмеркавалі пытанні міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, а таксама перспектывы двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва.

эж