Беларуская Служба

Беларускія суды з 1 студзеня пераходзяць аўдыя- і відэазапіс судовых працэсаў

21.08.2019 13:01
Паступова пратаколы на папяровых носьбітах будуць адыходзіць у мінулае ў Беларусі.
СудMasterTux/pixabay.com/CC0 Public Domain

Беларускія суды з 1 студзеня 2020 года пераходзяць на поўны аўдыя- і відэазапіс судовых працэсаў. Аб гэтым паведаміў журналістам старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала пасля нарады кіраўніка дзяржавы з праваахоўным блокам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

„Мы з 1 студзеня пераходзім на поўны аўдыя- і відэазапіс судовых працэсаў. Тады, я думаю, многія праблемы, якія існуюць сёння ў частцы ацэнкі, дэманстрацыі доказаў, будуць зняты”, - сказаў Валянцін Сукала.

Паступова пратаколы на папяровых носьбітах будуць адыходзіць у мінулае, усе паказанні будуць даслоўна зафіксаваны, а значыць, у бакоў не будзе ўзнікаць па іх заўваг і спрэчак. „І самі працэсы будуць праходзіць зусім у іншым рэжыме - рэжыме павагі да закону. Гэта будзе дадатковы стымул для правядзення судовых працэсаў”, - дадаў старшыня Вярхоўнага суда.

аз