Беларуская Служба

Больш за 14 тысяч кіроўцаў пакараныя за адсутнасць тэхагляду аўтамабіля

21.08.2019 14:03
Больш за ўсё транспарту без тэхагляду інспектары выявілі ў Менскай і Віцебскай абласцях, а таксама ў сталіцы.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: geraldoswald62/pixabay.com/CC0 Public Domain

Па выніках дэкады «Дзяржтэхаглад» 10–17 жніўня да адказнасці прыцягнута больш за 14 000 кіроўцаў, амаль кожны трэці — паўторна. Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на сайт Упраўлення Дзяржаўтаінспекцыі МУС Беларусі.

Больш за ўсё транспарту без тэхагляду інспектары выявілі ў Менскай і Віцебскай абласцях, а таксама ў сталіцы.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, штогод колькасць удзельнікаў дарожнага руху без тэхагляду павялічваецца на 10%. Як мяркуюць эксперты, шмат у чым на такую сітуацыю паўплывала ўвядзенне так званага дарожнага збору, у сярэднім каля 200 рублёў на год — некаторыя ўладальнікі аўтатранспарту лічаць сумы збору завышанымі і адмаўляюцца плаціць.

Згодна з Адміністрацыйным кодэксам, за адсутнасць тэхагляду караюць штрафам ад адной (25,5 рубля) да трох базавых велічынь, за паўторнае парушэнне — да пяці базавых велічынь.

аз