Беларуская Служба

Памёр вядомы беларускі пісьменнік Леанід Дайнека

21.08.2019 17:01
За гістарычныя раманы „Меч князя Вячкі” і „След ваўкалака” ён быў уганараваны дзяржаўнай прэміяй.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:webandi/pixabay.com/CC0 Public Domain

На 80-м годзе жыцця памёр вядомы беларускі пісьменнік Леанід Дайнека, інфармуе „Еўрарадыё” са спасылкай на прэс-службу Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Леанід Дайнека быў выдатным паэтам і празаікам. За гістарычныя раманы „Меч князя Вячкі” і „След ваўкалака”, напісаныя ў другой палове 1980-х, быў уганараваны дзяржаўнай прэміяй.

Развітанне адбудзецца ў пятніцу ў рытуальнай залі СКБА на Альшэўскага. Дакладны час стане вядомы пазней.

аз