Беларуская Служба

Беларусь прэтэндуе на правядзенне чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы ў 2024 годзе

10.09.2019 10:01
Прэзідэнт ЕЛА: Спорт - выдатная магчымасць даць людзям больш інфармацыі аб вашай краіне.
    ()   .
Прэзідэнт Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі (ЕЛА) Свен Арнэ Хансэн.By European Athletics, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=47885825

Беларусь прэтэндуе на правядзенне чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы ў 2024 годзе. Аб гэтым па выніках перагавораў з Аляксандрам Лукашэнкам заявіў прэзідэнт Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі (ЕЛА) Свен Арнэ Хансэн, паведамляе БЕЛТА.

Ён адзначыў, што Беларусь знаходзіцца ў ліку тых краін, якія прэтэндуюць на правядзенне гэтага міжнароднага спаборніцтва. Свен Арнэ Хансэн расказаў, што на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам абмяркоўваліся пытанні правядзення шэрага міжнародных спаборніцтваў, але не стаў удакладняць, якія менавіта з іх і калі могуць адбыцца ў Беларусі. „Мы абавязкова вернемся. У перспектыве нас чакае вельмі цікавая навіна”, - сказаў кіраўнік асацыяцыі.

Свен Арнэ Хансэн дадаў таксама, што з нецярпеннем чакаем вынікаў лёгкаатлетычнага матчу Еўропа – ЗША. „Тры з паловай гады таму мы абмяркоўвалі з Аляксандрам Лукашэнкам ідэю правядзення такога матчу, і ён адразу ж сказаў так. І вось сёння мы тут”, - сказаў прэзідэнт Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі.

Ён таксама расказаў аб сваіх уражаннях ад Беларусі: „У тым, што датычыцца спорту, я спрабую быць паслом Беларусі. Гэта сапраўды фантастычная краіна, цудоўны горад. На жаль, аб ёй не так шмат ведаюць у свеце. Спорт - выдатная магчымасць даць людзям больш інфармацыі аб вашай краіне”.

аз