X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Дзяржчыноўнікі, не ведаючы беларускай мовы, нашкодзілі грамадзяніну

11.09.2019 13:44
Мінчуку не хацелі павялічваць пенсію, бо не зразумелі запіс у працоўнай кнізе па-беларуску.
Беларуская моваradyjo.net

Жыхар Мінска праз суд адстаяў права на справядлівую пенсію. Пра гэта паведамляе "Наша ніва" са спасылкай на сайт Генеральнай пракуратуры.

У 1995-1997 гадах мужчына працаваў кіроўцам-экспедытарам у прадстаўніцтве латвійскай кампаніі ў Беларусі. Гэта пацвярджалася запісам у яго працоўнай кніжцы.

Аднак для вызначэння працоўнага стажу і налічэння пенсіі гэтыя гады не ўлічылі. Выявілася, што ў працоўнай кніжцы назва прадпрыемства была запісаная па-беларуску, а рускамоўная версія гучала і пісалася інакш. Таму яе і не знайшлі ў базе падаткаплацельшчыкаў.

Суд Першамайскага раёна Мінска, куды звярнуўся мужчына, гэтага не зразумеў, таму і адмовіў яму ў справядлівай пенсіі.

Аднак пракуратура апратэставала рашэнне, і Мінскі гарадскі суд адмяніў папярэднее рашэнне раённага суда. Пастаноўлена задаволіць патрабаванні мужчыны.
яс