Беларуская Служба

У Гродне можна ўбачыць выставу, прысвечаную даваеннай польскай Фабрыцы ровараў і матацыклаў «Niemen».

15.09.2019 14:34
На экспазіцыі паказаныя даваенныя ровары для дарослых і некалькі дзіцячых.
Выстава ровараў у Гроднефота: У. Пац

У Гродне можна ўбачыць выставу, прысвечаную даваеннай польскай Фабрыцы ровараў і матацыклаў «Niemen» (Нёман). На экспазіцыі паказаныя даваенныя ровары для дарослых і некалькі дзіцячых. Можна таксама ўбачыць здымкі старых роварных нумарных знакаў і фатаграфіі людзей з гэтымі машынамі.

Па словах Сяргея Германа з Цэнтру мясцовай думкі ў Гродне, дзе зладжаная выстава, яна прымеркаваная да 90-годдзя рэгістрацыі першай гандлёвай маркі «Нёман». На выставе тры галоўныя экспанаты – гэта ровары, якія былі выраблены пад канец 20-ых гадоў і ў 30-ыя гады ў Гродне. Пасля Другой сусветнай вайны, калі Гродна ўвайшло ў склад Савецкага Саюзу, фабрыка, якая была ўласнасцю сям’і Старавольскіх, была нацыяналізаваная, там далей выраблялі ровары. Цяпер яна ўжо закрытая.

Уладальнікам калекцыі з’яўляецца аматар старых ровараў Андрэй Камоска з Мінска. Выстава працягнецца да панядзелку.

У. Пац/нг


Даваенныя ровары Даваенныя ровары