Беларуская Служба

Польскі міністр адукацыі наведвае Беларусь

16.09.2019 12:53
Міністр нацыянальнай адукацыі Польшчы правядзе перамовы са сваім беларускім калегам камуністам Ігарам Карпенкам.
      ( )        ( )
Пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі (першы злева) і міністр нацыянальнай адукацыі Польшчы Дар'юш Пянткоўскі (другі злева) падчас наведвання беларускай школы з польскай мовай навучання ў МінскуПольскае радыё/Уладзімер Пац

Дар'юш Пянткоўскі 16 верасня прыбывае ў Мінск. Міністр нацыянальнай адукацыі Польшчы правядзе перамовы са сваім беларускім калегам камуністам Ігарам Карпенкам.

Дарʼюш Пянткоўскі паведаміў, што падчас сустрэчы з Карпенкам будзе абмеркавана пытанне выкладання польскай мовы ў беларускіх дзяржаўных школах.

-На сёння гэта толькі дзве школы: у Гродна і ў Ваўкавыску. Мы хочам каб магчымасць навучання польскай мовы была больш распаўсюджана. Таксама я запрашу беларускага міністра адукацыі наведаць Польшчу і азнаёміцца з тым, як функцыянуе беларуская меншасць ды якім чынам урад Польшчы падтрымлівае нацыянальныя меншасці.

Напярэдадні міністр нацыянальнай адукацыі Польшчы Дарʼюш Пянткоўскі прыняў удзел ва ўрачыстасці пачатку школьнага году ў Польскай грамадкай школе імя караля Стэфана Баторыя ў Гродна, якая дзейнічае пры Саюзе палякаў Беларусі.

IAR/эж