Беларуская Служба

Беларусь і Швецыя абмяркоўваюць адкрыццё IKEA ў Беларусі

18.09.2019 14:33
Колькасць беларускіх пастаўшчыкоў для IKEA павялічылася да 12 прадпрыемстваў.
IKEA
IKEApixabay

IKEA ў 2021 годзе нарасціць пастаўкі беларускіх тавараў да 300 млн еўра. Пра гэта паведаміў 18 верасня першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Еўдачэнка падчас беларуска-шведскай бізнес-сустрэчы ў Мінску. У 2018 годзе гэты паказчык быў роўны 130 млн еўра.

У сваю чаргу пасол Беларусі ў Швецыі Дзмітрый Мірончык распавёў, што колькасць беларускіх пастаўшчыкоў для IKEA павялічылася да 12. З іх 4 з'яўляюцца дзяржаўнымі, 8 – прыватнымі. Дзмітрый Мірончык адзначыў, што ў ліку беларускіх паставак для IKEA не толькі мэблі, але і іншыя тавары, у тым ліку насценныя гадзіннікі, перадае «Тэлеграф» са спасылкай на агенцтва БелТА.

Што тычыцца магчымасці адкрыцця ў Беларусі крамы IKEA, то, паводле слоў пасла, гэта пытанне абмяркоўваецца, але рашэнне можа прымаць толькі сама кампанія.

вс/аев