X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Урад павялічыў нарматывы выдаткаў на навучанне ў беларускіх школах

20.09.2019 09:16
Нарматыў уключае выдаткі на рэалізацыю адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, спецыяльнай адукацыі і г.д.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneSyda Productions/ Shutterstock

Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 18 верасня 2019 года №629, якое афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе газета "Звязда".

Уносяцца змяненні ў палажэнне аб планаванні расходаў мясцовых бюджэтаў на фінансаванне дзяржустаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Нарматывы на навучанне і выхаванне аднаго школьніка ўстаноўлены на 2020 год. Для школ, размешчаных у гарадах, пасёлках гарадскога тыпу, яны выраслі да Br1954,8, у сельскіх населеных пунктах - да Br4463,87. Раней нарматывы складалі Br1667,92 і Br3808,76 у год адпаведна.

Як паведамлялася, нарматыў уключае выдаткі на рэалізацыю адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, спецыяльнай адукацыі і г.д. У тым ліку гэта выдаткі на аплату працы педагагічных работнікаў, выхадныя дапамогі, камандзіроўкі, аплата сувязі, транспартных паслуг, іншыя бягучыя выдаткі.

эж