Беларуская Служба

Гісторыкі навучаць віцяблян аднаўляць свой радавод

20.09.2019 18:12
Лекцыі будуць праходзіць у кожны другі і чацвёрты чацвер месяца.
(zdj. ilustracyjne)
(zdj. ilustracyjne)Pixabay/Hans

Стартуе новы цыкл лекцый і тэлепраграм «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя», як паведамляе «Звязда» са спасылкай на БЕЛТА.

У канферэнц-зале Віцебскай абласной бібліятэкі імя Леніна 26 верасня ў 18.00 адбудзецца першая публічная лекцыя чацвёртага сезона «Мой Радавод. Як шукаць сваіх продкаў».

Лекцыі будуць праходзіць у бібліятэцы кожны другі і чацвёрты чацвер месяца. Іх відэаверсіі будуць размяшчаць на сайце абласной бібліятэкі.

Акрамя таго, з кастрычніка гледачы тэлеканала «Віцебск» змогуць глядзець свежыя выпускі пра гісторыю горада на Дзвіне. Праграма з удзелам гісторыкаў і краязнаўцаў будзе выходзіць у эфір кожны першы і трэці чацвер месяца.

вс/аев