Беларуская Служба

Патрыярха Кірыла запрасілі на 500-годдзе Жыровіцкага манастыра

21.09.2019 09:12
У мерапрыемствах чакаецца ўдзел царкоўных іерархаў РПЦ з блізкага і далёкага замежжа.
Patriarcha Cyryl
Patriarcha Cyryl Nikolay Androsov / Shutterstock.com

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл запрошаны на святкаванне 550-годдзя здабыцця цудатворнай Жыровіцкай іконы Божай Маці і 500-годдзя з дня заснавання Жыровіцкага мужчынскага манастыра, якое адбудзецца ў траўні 2020 года. Пра гэта паведамляе БелТа.

Таксама ў плане мерапрыемстваў значыцца правядзенне ў гэты перыяд пасяджэння Святога Сінода Рускай праваслаўнай царквы, чакаецца ўдзел царкоўных іерархаў РПЦ з блізкага і далёкага замежжа. Напярэдадні святкавання юбілейных дат, з сакавіка па травень у абласных цэнтрах, Мінску і іншых гарадах пройдуць тэматычныя навукова-практычныя канферэнцыі, выставы, кінафестывалі, круглыя сталы, літаратурныя чытанні, будуць арганізаваны экскурсіі для турыстаў.

Акрамя таго, у Жыровічах адкрыюць помнік прападобнаму Серафіму Жыровіцкаму.

вс/аев