Беларуская Служба

У інтэрнэце пачаўся збор подпісаў за незалежнасць Беларусі

22.09.2019 10:55
Гэта рэакцыя на паглыбленне інтэграцыі з Расеяй, якая запланавая на 8 снежня.
Кампанія збору подпісаў за незалежнасць Беларусі Канстытуцыя.бел

Заснавальнік «Белага легіёна» Сяргей Чыслаў і філосаф Уладзімір Мацкевіч запусцілі сайт Канстытуцыя.бел, на якім прапануюць наведнікам зрабіць сімвалічны выбар паміж «Беларуссю» і «Белоруссіей», паведамляе «Наша Ніва».

Ініцыятыва вядзе адлік да 8 снежня. На гэты дзень запланавана сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Актывісты кампаніі мяркуюць, што менавіта 8 снежня можа адбыцца здача суверэнітэту Беларусі.

Каб перадухіліць яе, яны заклікаюць пакідаць подпіс пад дэкларацыяй і падпісацца на суполкі «Свежы вецер» у сацыяльных сетках.

Пакуль на сайце пакінута 1470 подпісаў.

юл