Беларуская Служба

У беларускай сталіцы скарацілася будаўніцтва жылля

22.09.2019 12:23
За восем месяцаў года ў Менску пабудавалі 3,8 тысячы кватэр, што на 12,3% менш, чым летась.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Jürgen Rübig from Pixabay/СС0

Усяго ўзведзена 257,8 тысяч квадратных мэтраў агульнай плошчы жылля. Для грамадзянаў, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, пабудавана 31,3 тысячы кв. м агульнай плошчы – 12,1% ад агульнага абʼёму ўведзенага жылля, паведамляе Радыё «Свабода».

Гэта рэакцыя на сакавіцкія заявы Аляксандра Лукашэнкі, які заявіў, што абʼёмы будаўніцтва жылля ў беларускай сталіцы будуць штогод скарачацца. Асноўны акцэнт улады будуць рабіць на развіцці гарадоў-спадарожнікаў.

Гэткім крокам беларускае кіраўніцтва хоча не паўтарыць сумны лёс буйных постсавецкіх гарадоў, як Кіеў, Піцер і Маскву. Менск – не гумовы, казаў тады Лукашэнка.

юл