Беларуская Служба

Алена Анісім і Ганна Канапацкая не зарэгістраваныя ў якасці кандыдатак у дэпутаты

17.10.2019 16:08
«Я толькі што выйшла з пасяджэння камісіі. Мяне не зарэгістравалі ў якасці кандыдата ў дэпутаты».
  ()
Алена Анісім (злева) і Ганна Канапацкая фота з сайта «Нашай Нівы»

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў, кіраўнік Таварыства беларускай мовы Алена Анісім не прайшла рэгістрацыю па Стаўбцоўскай акрузе №70, паведамілі «Нашай Ніве» ў акруговай выбарчай камісіі.

Фермеру Юрыю Іваноўскаму, які вылучаўся па гэтай жа акрузе праз збор подпісаў, таксама адмоўлена ў рэгістрацыі.

Ганну Канапацкую таксама не зарэгістравалі. Пра гэта яна распавяла TUT.BY.

«Я толькі што выйшла з пасяджэння камісіі. Мяне не зарэгістравалі ў якасці кандыдата ў дэпутаты», – паведаміла Ганна Канапацкая

А вось Рыгор Кастусёў зарэгістраваны па Купалаўскай акрузе. Прычым ён сказаў, што ў яго адзначылі высокую якасць дакументаў.

вс