Беларуская Служба

Гульні беларускіх распрацоўшчыкаў трапілі ў топ-10 самых папулярных у свеце

18.10.2019 09:06
Гульню Cool Goal беларуска-брытанскага распрацоўшчыка Gismart спампоўвалі 15 мільёнаў разоў. 
Oszuści wysyłają fałszywe e-maile, zdj. ilustracyjne
Oszuści wysyłają fałszywe e-maile, zdj. ilustracyjneAndrey_Popov/ Shutterstock

Тры мабільныя гульні беларускіх распрацоўшчыкаў трапілі ў топ-10 самых папулярных у свеце, перадае Еўрарадыё.  Рэйтынг быў складзены аналітычнай платформай sensortower.com. Гульня Sand Balls ад беларускай студыі SayGames узначаліла рэйтынг. Толькі ў верасні 2019-га яе спампавалі 40 мільёнаў разоў. Яна стала абсалютным лідарам на двух платформах — Google Play і АppStore.

Гульню Cool Goal беларуска-брытанскага распрацоўшчыка Gismart спампоўвалі 15 мільёнаў разоў. У яе трэцяе месца ў рэйтынгу. На 10-й пазіцыі знаходзіцца гульня Jelly Shift ад той жа студыі SayGames. За месяц яе спампавалі 8 мільёнаў разоў.

Беларуская кампанія, якая стварыла самую масавую гульню, па выніках мінулага месяца заняла трэцяе месца ў рэйтынгу найлепшых сусветных распрацоўшчыкаў мабільных дадаткаў і гульняў.

эж