Беларуская Служба

Вуліцы Тадэвуша Касцюшкі і Зоські Верас з’явяцца ва Украіне

19.10.2019 16:08
Тадэвуш Касцюшка з 1790 па 1791 гады жыў у Мяджыбажы, а Зоська Верас нарадзілася ў гэтым горадзе.
  ,   .
Фрагмент партрэта Касцюшкі, напісаны Казімірам Вайнякоўскім.Аўтар: Kazimierz Wojniakowski - [1], Грамадскі набытак, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=2919950

Ва ўкраінскім горадзе Мэджыбiж Хмяльніцкай вобласці могуць з’явіцца дзве вуліцы ў гонар вядомых людзей Беларусі Тадэвуша Касцюшкі і Зоські Верас. Пра гэта на адной з літаратурных сустрэч паведаміў дырэктар Хмяльніцкага абласнога літаратурнага музея Васіль Гарбацюк, паведамляе „Радыё Рацыя”.

Нацыянальны герой Беларусі Тадэвуш Касцюшка (1746-1817) у свой час вучыўся на Валыні, а потым з 1790 па 1791 гады жыў у Мэджыбiжы.

Беларуская пісьменніца, мемуарыстка, публіцыстка, лексікограф, перакладчыца, асветніца і грамадская дзяячка Зоська Верас (Людвіка Сівіцкая (1892-1991) нарадзілася ў горадзе Мэджыбiж у сям’і вайскоўца. Бацька яе Антон Сівіцкі быў родам з Гроднa, а маці Эмілія з Садоўскіх з Сакольскага павету.

Адміністрацыя Мэджыбiжу, каб захаваць памяць пра гэтых вялікіх людзей, плануе ў іх гонар назваць вуліцы свайго горада.

аз