Беларуская Служба

Праціўнікі акумулятарнага завода абурыліся словамі Лукашэнкі і выйшлі на вуліцу

20.10.2019 15:05
Лукашэнка раскрытыкаваў праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода, якія вылучаліся кандыдатамі ў «дэпутаты палаты прадстаўнікоў».
У Брэсце абурыліся словамі Лукашэнкі і выйшлі на пратэстфота: Pixabay/OpenClipart-Vectors/Creative Commons

Праціўнікі акумулятарнага завода пад Брэстам 20 кастрычніка ў чарговы раз выйшлі на акцыю пратэсту на цэнтральную плошчу горада. Яны абурыліся словамі Лукашэнкі з нагоды ўдзелу пратэстуючых у «парламенцкіх выбарах», паведамляе «Радыё Свабода».

Па словах праваабаронцы Рамана Кісляка, пасля поўдня на плошчы было 140 чалавек, потым колькасць людзей павялічылася.

Што сказаў Лукашэнка?

У час сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі Акадэміі кіравання 18 кастрычніка Лукашэнка раскрытыкаваў праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода, якія вылучаліся кандыдатамі ў «дэпутаты палаты прадстаўнікоў».

«Яны ўсе высунуліся кандыдатамі ў дэпутаты. Гэта значыць, ім пофіг гэты акумулятарны завод, яны заўтра гатовыя з’ехаць у Мінск і тут блукаць па вуліцы і ціхенька весці, ці гвалтам крычаць ужо на мінскіх плошчах. Ім для гэтага трэба было», - сказаў беларускі кіраўнік.

нг