Беларуская Служба

Прэзідэнт Кубы наведае Беларусь з афіцыйным візітам

21.10.2019 09:11
Візіт у Беларусь стане часткай турнэ кубінскага лідара па еўрапейскіх краінах.
Сцяг КубыPhoto: dassel/pixabay.com/CC0 Public Domain

Прэзідэнт Кубы Мігель Марыа Дыяс-Канель Бермудэс наведае Беларусь з афіцыйным візітам. Аб гэтым гаворыцца на сайце Міністэрства замежных спраў Кубы, паведамляе БЕЛТА.

Адзначаецца, што візіт у Беларусь стане часткай турнэ кубінскага лідара па еўрапейскіх краінах. Ён таксама наведае з афіцыйным візітам Ірландыю і Расію, а ў Азербайджане прыме ўдзел у саміце Руху недалучэння.

У Міністэрстве замежных спраў Беларусі, што прыбыццё прэзідэнта Кубы чакаецца вечарам 22 кастрычніка, а на наступны дзень пройдуць афіцыйныя мерапрыемствы.

Як паведамлялася, тыдзень таму кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Мігеля Марыа Дыяс-Канеля Бермудэса з выбраннем на пасаду прэзідэнта Кубы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Мінску з павагай і сімпатыяй назіраюць за важнымі пераўтварэннямі на Кубе, якія праходзяць пры поўнай падтрымцы і ўдзеле ўсіх грамадзян. Кіраўнік дзяржавы перакананы, што вынікі гэтых працэсаў будуць садзейнічаць устойліваму прагрэсу.

„Пацвярджаю, што Беларусь для Кубы з'яўляецца добрым і надзейным сябрам. Разлічваю, што плённае і ўзаемавыгаднае двухбаковае супрацоўніцтва прадоўжыць дынамічна пашырацца”, - падкрэсліў беларускі лідар.

аз