Беларуская Служба

Беларускія і расейскія дэсантнікі распачалі вучэнні ля мяжы з ЕС

21.10.2019 12:07
Актыўная фаза беларуска-расійскіх вучэнняў пройдзе з 21 да 25 кастрычніка.
.    .
Дэсант. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: skeeze/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Брэст прыбылі дэсантнікі 106-й гвардзейскай дывізіі з Расіі. З беларускага боку ў вайсковых вучэннях прымаюць удзел жаўнеры 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады, паведамляе „Свабода” са спасылкай на сайт Мінабароны.

У сумесных беларуска-расійскіх вучэннях прымуць удзел 900 вайскоўцаў, 250 адзінак баявой тэхнікі, а таксама і авіяцыя. Актыўная фаза вучэнняў пройдзе з 21 да 25 кастрычніка.

Паводле Мінабароны, вайскоўцы будуць вучыцца дэсантавацца, рабіць выведвальныя дзеянні, весці агонь з агнявых сродкаў. Запланавана практычная стральба штурмавой авіяцыі.

Як паведамляе незалежны тэлеканал Белсат, нягледзячы на тое, што вучэнні пачнуцца толькі цяпер, расійскія вайскоўцы знаходзяцца ў Беларусі з 12 кастрычніка. Цягам тыдня беларускі бок ладзіў для іх культурна-забаўляльныя мерапрыемствы. Расейскія вайскоўцы пабывалі ў розных месцах Брэстчыны, наведалі розныя музеі.

аз