Беларуская Служба

Лукашэнка рыхтуецца да візіту ў Казахстан

21.10.2019 14:15
З гэтай нагоды беларускі кіраўнік паразмаўляў з казахскімі СМІ.
Аўдыё

Напярэдадні афіцыйнага візіту ў Казахстан Аляксандр Лукашэнка даў інтэрвʼю буйнейшаму інфармацыйнаму агенцтву Казахстана «Хабар». Аляксандр Рыгоравіч вельмі цікавы субяседнік, перадае словы казахскіх журналістаў Белта.

Казахскае выданне цікавілася ў беларускага кіраўніка ў першую чаргу пра праблемы Еўразійскага эканамічнага саюза ды далейшае развіццё двухбаковых адносін Казахстана і Беларусі.

Былі таксама пытанні і асабістага характару, напрыклад, што Лукашэнка робіць з сабраным ім ураджаем. Беларускі кіраўнік распавёў, што мае ня толькі бульбу, але яшчэ вырошчвае і кавуны, і збірае малако. Гэта ўсё будзе для казахстанскага гледача вельмі цікава«, – палічылі казахі.

24-25 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка наведае Казахстан з афіцыйным візітам. Кіраўнік дзяржавы правядзе ў Нур-Султане перагаворы з прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым.

юл