Беларуская Служба

У Беларусі прайшлі вучэнні АДКБ

21.10.2019 12:43
Манеўры ладзіліся, каб запэўніць надзейную абарону Саюзнай дзяржаве.
       -2019
Вайсковыя вучэнні Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бясьпецы «Пошук-2019»ВоенТВ Беларуси/Translacja Youtube

На мінулым тыдні ў Беларусі праходзілі маштабныя вайсковыя вучэнні. Каля 2 тысяч вайскоўцаў узялі ўдзел у манеўрах з сіламі і сродкамі выведкі дзяржаваў – членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы «Пошук-2019», якія прайшлі 14-18 кастрычніка на чатырох палігонах Беларусі, паведаміла Мінабароны Беларусі.

Абароннае ведамства зазначыла, што «выконваліся задачы па знішчэнні дыверсійна-разведвальных груп умоўнага праціўніка і незаконных узброеных фармаваньняў, аднаўленню канстытуцыйнага парадку».

Паводле легенды вучэнняў, «умоўны праціўнік праводзіў актыўны этап спецыяльнай аперацыі, ажыццявіў масавы ўвод дыверсійных груп і незаконных ваенных фармаваньняў на тэрыторыю Беларусі і актывізаваў дзейнасць выведкі. У ходзе планавання сумеснай аперацыі Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання было прынятае рашэнне задзейнічаць сілы і сродкі выведкі дзяржаў – членаў АДКБ сумесна з часцямі ўнутраных войскаў МУС, МНС».

Як адзначыў міністр абароны Андрэй Раўкоў, «падобныя вучэнні неабходныя для таго, каб нашы краіны былі пад надзейнай абаронай». У вучэннях «Пошук-2019» узялі ўдзел вайскоўцы Арменіі, Беларусі, Казахстану, Расеі, Кыргызстану, Таджыкістану і аператыўная група Абʼяднанага штаба АДКБ.

юл