X
Dear User,
On May 25, 2018, Regulation (EU) 2016/679 of the European Parliament and of the Council of April 27, 2016 (General Data Protection Regulation) came into force. We encourage you to familiarise yourself with information about the processing of personal data on the PolskieRadio.pl website.
1.The Data Administrator is Polish Radio S.A., based at 77/85 Niepodległości Ave., 00-977, Warsaw.
2.On issues regarding your data, please contact the Data Protection Officer, e-mail: iod@polskieradio.pl, tel. 22 645 34 03.
3.Personal data may be processed for marketing purposes based on consent.
4.Personal data may be shared solely for the purpose of proper implementation of services defined in the privacy policy.
5.Personal data will not be transferred outside the European Economic Area or to an international organisation.
6.Personal data will be stored for 5 years after an account is deactivated, in accordance with the law.
7.You have the right to access your personal data, correct it, to have it moved or deleted, or to limit its processing.
8.You have the right to object to further processing, and in the case of voicing consent to the processing of personal data, you have the right to withdraw your consent. The exercise of the right to withdraw consent does not affect any processing that has already taken place.
9.You have the right to lodge a complaint with the supervisory authority.
10.Polish Radio S.A. declares that no automated decisions are made when personal data is processed, and that profiling is not used.
For more information on this subject, please read our personal data and privacy policy.
I UNDERSTAND
Беларуская Служба

Беларускіх жанчын запрашаюць адказаць на пытанні пра здароўе анлайн

08.11.2019 17:13
78% беларусаў адной з галоўных жыццёвых каштоўнасцяў называюць здароўе.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnepixabay.com

Сацыялагічнае даследаванне, якое тычыцца інфармаванасці жанчын па пытаннях здароўя, стартавала ў Беларусі пры інфармацыйнай падтрымцы ПРААН (Праграма развіцця ААН), паведамляе БелТА.

Ананімнае анлайн-апытанне могуць прайсці жанчыны ва ўзросце ад 25 да 60 гадоў, якія пражываюць у буйных гарадах і невялікіх населеных пунктах краіны.

Кожны рэспандэнт атрымае кваліфікаваны адказ на любое цікавае яму пытанне пра здароўе. Адказ, падрыхтаваны профільным спецыялістам, вышлюць на адрас электроннай пошты, які пакіне ўдзельнік даследавання.

Паводле звестак Белстата, 78% беларусаў адной з галоўных жыццёвых каштоўнасцяў называюць здароўе. Пры гэтым медыкі канстатуюць, што рэальны клопат пра сваё здароўе для большасці беларускіх жанчын не ў ліку прыярытэтаў. Гэта датычыцца і здаровага ладу жыцця, і рэкамендуемых Міністэрствам аховы здароўя рэгулярных прафілактычных аглядаў у мамолага, гінеколага і іншых спецыялістаў.

Даследаванне «Актуальныя пытанні жаночага здароўя» дапаможа нагадаць жанчынам аб неабходнасці клапаціцца пра сябе. Яно тычыцца такіх кірункаў, як гінекалогія, эндакрыналогія, кардыялогія, анкалогія, эстэтычная медыцына, псіхатэрапія. Галоўная мэта апытання – выявіць, пра якія менавіта аспекты, якія тычацца здароўя, рэспандэнты менш інфармаваныя. Звесткі, атрыманыя па выніках даследавання, дапамогуць медыкам палепшыць сітуацыю ў гэтым плане.

Апытанне праводзіцца анлайн да 25 лістапада.