Беларуская Служба

На выбарах у Беларусі не будзе назіральнікаў ад Еўрапарламенту

15.11.2019 08:39
Еўрапарламент не будзе назіраць за выбарамі ў Беларусі, -  паведамляецца ў афіцыйнай заяве Еўрапейскага парламенту.
Выбарчыя плакаты ў МінскуЮ.Ліхтаровіч/radyjo.net

Пры гэтым, нават калі нехта з Еўрапарламентароў паедзе ў Беларусь у якасці назіральніка за выбарамі, гэта не будзе лічыцца афіцыйнай дэлегацыяй, паколькі ніводзін з дэпутатаў не мае ўпаўнаважання назіраць або каментаваць выбары ў Беларусі ад імя Еўрапарламенту, - удакланяе Белсат.

Еўрапарламент не забараняе ў асабістым парадку дэпутатам назіраць за выбарамі ў Беларусі.
Выбары ў Палату прадстаўнікоў адбудуцца 17 лістапада. Але з 12 лістапада адбываецца датэрміновае галасаванне. Назіральнікі адзначаюць шэраг парушэнняў. У прыватнасці камісіі істотна павялічваюць яўку выбарнікаў.

Афіцыйна колькасць тых, хто прагаласаваў на датэрміновым галасаванні, па стане на 14 лістапада склала 19,43 % выбарцаў (каля 1 330 000 выбарцаў ад агульнай колькасці), паведамляе Цэнтрвыбаркам.

яс