Беларуская Служба

Беларусь адмовіцца ад выпуску біядызельнага паліва

16.11.2019 09:28
Біядызельнае паліва ў Беларусі выпускалі з 2010 года.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com

Беларусь з 2020 года адмовіцца ад выпуску біядызельнага паліва. Пра гэта заявіў старшыня канцэрна Андрэй Рыбакоў. Адмова ад вытворчасці біядызелю абмяркоўвалася на яго сустрэчы з калектывам прадпрыемства "Магілёўхімвалакно". Рыбакоў гаварыў пра тое, што ў новай сітуацыі "умовы выканання паказчыкаў для прадпрыемства будуць дастаткова няпростымі".

Як інфармуе Еўрарадыё, вытворчасць біядызельнага паліва стратная. Ёй займаецца тры прадпрыемствы "Белнафтахіма" — згаданае "Магілёўшкловалакно", "Белшына" і "Азот". Гэтае паліва сельгаспрадпрыемствам прадавала "Беларуснафта". Адмаўляюцца ад яго "у мэтах павышэння эфектыўнасці вытворчасці [нафтапрадуктаў]".

Біядызельнае паліва ў Беларусі выпускалі з 2010 года. Меркавалася, што яно дапаможа зменшыць аб'ёмы перапрацоўкі нафты і сэканоміць для бюджэта каля 100 мільёнаў долараў.

эж