Беларуская Служба

Лукашэнка: Беларусь заўсёды гатова да адносін з Польшчай

18.11.2019 08:21
«Калі ў нас нешта не атрымалася, то гэта не да мяне пытанні - гэта да вашых (польскіх –рэд.) палітыкаў», - заявіў кіраўнік Беларусі.
Аляксандр ЛукашэнкаАўтар: Okras - Уласны твор, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=34558726

Беларусь заўсёды гатова да цесных адносін з Польшчай, пераконваў учора журналістаў Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БелТА.

„Для Польшчы мы заўсёды адкрытыя, гэта адна з самых блізкіх нам краін. Калі ў нас нешта не атрымалася (а не атрымалася многае), то гэта не да мяне пытанні - гэта да вашых палітыкаў, - адказаў Аляксандр Лукашэнка польскім журналістам. - Калі вы гатовы і хочаце з намі мець вельмі цесныя, дружалюбныя адносіны, мы гатовы да гэтага. Гатовы былі заўсёды”.

На думку кіраўніка беларускай дзяржавы, калі паміж краінамі пачалі завязвацца такія адносіны, Польшча пачала падыгрываць Еўрапейскаму саюзу і ЗША.

„Вы ведаеце, пад чыю дудку часам скача Польшча. Але гэта моцная дзяржава, якая ўжо мае сваю пазіцыю ў Еўрасаюзе. Мы гэта цэнім. Калі вы хочаце з намі супрацоўнічаць - калі ласка, давайце. Толькі ніколі не хлусіце палякам, што мы тут з Расіяй ствараем нейкі альянс, каб выставіць танкі супраць вас. Ніколі гэтага не будзе ні ў адносінах да вас, ні ў адносінах да Украіны”, - падкрэсліў Лукашэнка.
аз