Беларуская Служба

ЕС ды АБСЭ негатыўна ацанілі беларускія выбары дэпутатаў

19.11.2019 12:06
МЗС Беларусі назваў дадзеныя высновы палітызаванымі й не адпавядаючыя рэчаіснасці.
Выбары дэпутатаў у БеларусіEPA/SERGEY DOLZHENKO Dostawca: PAP/EPA

Еўрапейская служба знешніх сувязяў сёння апублікавала заяву з ацэнкай законнасці парламенцкіх выбары ў Беларусі. У заяве гаворыцца, што выбары ў Беларусі прайшлі ў «агульнай спакойнай абстаноўцы», аднак, улады краіны «упусцілі магчымасць правесці выбары ў поўнай адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі», ігнаруючы падчас галасавання «асноўныя свабоды сходаў і выказвання меркаванняў».

Міжнародныя назіральнікі ад БДІПЧ АБСЕ ды Парламенцкай асамблеі АБСЕ агучылі ўступныя высновы са справаздачы маніторынгавай місіі на выбарах дэпутатаў у Беларусі. Паводле АБСЕ, парламенцкія выбары ў Беларусі не адпавядалі важным міжнародным стандартам, як правы і свабоды выбарцаў, прадузятасць выбарчага працэсу падчас датэрміновага галасавання.

У адказ на гэта Міністэрства замежных спраў Беларусі назвала ацэнкі назіральнікаў АБСЕ ды ЕС палітызаванымі. Маўляў, Беларусь праявіла максімальную транспарэнтнасць падчас выбараў, зазначыў прэсавы сакратара МЗС Беларусі Анатоль Глаз. Беларускі бок лічыць, што не існуе ідэальных выбарчых сістэм і пры жаданні можна знайсці хібы ў любым выбарчым працэсе ў любой краіне на прасторы АБСЕ.

Прадстаўнік МЗС спаслаўся на заявы назіральнікаў ад СНД і ШАС, якія заявілі, што выбарчая кампанія ў Беларусі прайшла спакойна, арганізавана, адкрыта, галосна і на канкурэнтнай аснове, у поўнай адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам і міжнароднымі абавязацельствамі. У звязку з гэтым МЗС Беларусі назваў высновы АБСЕ палітызаванымі, паведамляе Белта.

юл