Беларуская Служба

Другая пара баявых самалётаў Су-30СМ прыбыла ў Беларусь

21.11.2019 15:04
Усяго з Расіі ў Беларусь паводле кантракту будзе пастаўлена 12 самалётаў Су-30 СМ.
Su-30SM
Su-30SMSergey Krivchikov/GFDL 1.2/Wikimedia Commons

20 лістапада на авіяцыйную базу ў Баранавічы прыбыла другая пара шматмэтавых знішчальнікаў Су-30СМ, паведамляе «Звязда» са спасылкай на Міністэрства абароны Беларусі.

Такім чынам, выкананыя абавязацельствы на пастаўку па кантракце баявой авіяцыйнай тэхнікі на 2019 год.
Як паведамлялася раней, усяго з Расіі ў Беларусь паводле кантракту будзе пастаўлена 12 самалётаў Су-30СМ.

вс