Беларуская Служба

Ініцыятыву зрабіць 31 снежня выходным днём падтрымалі 15 тысяч беларусаў

21.11.2019 16:50
Прэмʼер-міністр Сяргей Румас паабяцаў вывучыць петыцыю, а кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава сказала, што «як вырашаць людзі, так і будзе, як вырашыць урад».
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePixabay.com/Monicore

Петыцыю, якая заклікае зрабіць 31 снежня ў Беларусі выходным днём, ужо падпісалі больш за 15 тысяч беларусаў. Збор подпісаў на сайце petitions.by пачаўся ў канцы кастрычніка, паведамляе «Еўрарадыё». Сёлета аўторак, 31 снежня, з'яўляецца звычайным працоўным днём, а 1-2 студзеня – выходныя. Папярэдні раз 31 снежня было працоўным днём у Беларусі ў 2015 годзе.

Прэмʼер-міністр Сяргей Румас паабяцаў вывучыць петыцыю, а кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава сказала, што «як вырашаць людзі, так і будзе, як вырашыць урад».

Збор подпісаў пад петыцыяй скончыцца праз 5 дзён. Яе адрасатамі зʼяўляюцца Мінпрацы і Савет міністраў. Пры гэтым, графік святочных дзён у Беларусі вызначаецца ўказам кіраўніка дзяржавы.

вс