Беларуская Служба

Севярынца будуць судзіць за мінскую акцыю з патрабаваннем свабодных выбараў

21.11.2019 19:31
Актывіст паведаміў, што пратакол на яго складзены паводле артыкула 23.34 Адміністрацыйнага кодэкса – за парушэнне парадку правядзення масавых акцыяў.
Ілюстрацыйны здымакsucco/pixabay.com/CC0

У РУУС Цэнтральнага раёна Мінска склалі адміністрацыйны пратакол на сустаршыню БХД Паўла Севярынца.
Актывіст паведаміў, што пратакол на яго складзены паводле артыкула 23.34 Адміністрацыйнага кодэкса – за парушэнне парадку правядзення масавых акцыяў, інфармуе Радыё «Свабода».

«Гэта за 16 лістапада, за ўдзел у акцыі «Сустрэча свабодных людзей- 2». Адправілі пратакол у суд і сказалі чакаць позвы», – паведаміў Павел Севярынец.

Акцыя «Сустрэча свабодных людзей-2» прайшла ў Мінску ў апошні дзень датэрміновага галасавання. Акцыю ініцыявалі БСДП (Народная грамада) Мікалая Статкевіча і «Еўрапейская Беларусь», у акцыі бралі ўдзел больш за 100 чалавек. Пасля сустрэчы на плошчы Свабоды адбылося шэсце ўдзельнікаў акцыі па праспекце Незалежнасці да Цэнтральнай выбарчай камісіі, дзе некалькі кандыдатаў у дэпутаты і спалілі на знак пратэсту свае пасведчанні.

вс