X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Міхаіл Жамчужны: Аб сустрэчах не прасіце, але пішыце больш

22.11.2019 10:22
У апошнім лісце палітвязень расказвае пра дыскрымінацыйныя механізмы, якія пануюць у калоніі.
Міхаіл ЖамчыжныВясна

Міхаіл Жамчужны ў сваім апошнім лісце, які атрымалі ад палітвязня віцебскія праваабаронцы, паведамляе аб прынцыповай немагчымасці кароткіх сустрэчаў з ім калегаў-праваабаронцаў – праз забароны і дыскрымінацыйныя ўмовы, створаныя ў калоніі – піша «Віцебская Вясна».

«Сустрэцца са мной не змаглі вядомыя беларускія праваабаронцы Андрэй Бандарэнка, Тацяна Равяка і Барыс Бухель», – піша Жамчужны. З ягоных словаў, гэтыя сустрэчы не дазволіла кіраўніцтва сістэмы выканання пакарання.

Зняволены Жамчужны просіць грамадзянскіх актывістаў спыніць спробы дамагацца падобных сустрэчаў яшчэ і праз тое, што ў калоніі створаныя дыскрымінацыйныя ўмовы для камунікацый падчас сустрэчаў.

«Стаўлю ў вядомасць, што сустрэчы праходзяць праз двайное шкло, размова адбываецца праз тэлефонную трубку пад наглядам супрацоўнікаў калоніі і з аўдыёцэнзурай. Перадача якіх-небудзь дакументаў, нават адвакатам, падчас сустрэчы забароненая!» – расказвае ў лісце Міхаіл Жамчужны.
Палітвязень лічыць вялікім дабром магчымасць штомесяц без абмежаванняў сустракацца з адвакатам з Мінску і па неабходнасці – з віцебскім адвакатам. «Гэтымі сустрэчамі загарантоўваецца мая бяспека», – піша ён.

«З перапіскай сітуацыя цалкам непрымальная, – кажа праваабаронца Леанід Свецік. – На маім прыкладзе, яна знізілася да аднаго ліста за месяц, раней ліст ад Жамчужнага прыходзіў амаль кожныя два тыдні. Праўда, былі перапынкі ў ліставанні, калі Жамчужны знаходзіўся ў ШІЗА».
«І цэнзары, як гаворыцца, не дрэмлюць», – іранізуе ў лісце палітвязень.

«Цягам апошніх гадоў вялікая частка ўваходнай і выходнай карэспандэнцыі знішчалася цэнзурай. Апошнія выпадкі – лісты ў Чарнігаўскі Дом правоў чалавека, з Беларуска-Амэрыканскай асацыяцыі, ад Каўнярова (2019/10/31) – за «цынізм», – удакладняе Жамчужны.

Тым не менш, зняволены праваабаронца просіць пісаць яму больш і часцей. Бо гэтак павялічваецца імавернасць таго, што хоць частка лістоў знойдзе свайго адрасата.

«У апошні час лісты ад палітвязня Міхаіла Жамчужнага прыходзяць з вялікімі затрымкамі, таму кожны ліст становіцца каштоўным той інфармацыяй, якую змяшчае, – пра стан здароўя, пра тое, якія падзеі і працэсы адбываюцца ў калоніі», – пракаментаваў Леанід Свецік сітуацыю наконт ліставання з вязнем папраўчай калоніі №9 Міхаілам Жамчужным.

ав